ВЫХОЎВАЦЬ ГРАМАДЗЯНІНА І ПАТРЫЁТА
ДЗЯЛІЦЦА СВАІМІ ДУМКАМІ І МЕРКАВАННЯМІ АБ ЗМЯНЕННІ І ДАПАЎНЕННІ Ў КАНСТЫТУЦЫЮ БЕЛАРУСЬ Галіна Раманенка, старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі: «Змены ў Канстытуцыю – патрабаванне часу. Практычна ўсё жыццё працую ў сістэме адукацыі раёна. На асабістай практыцы добра ведаю, што такое грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, як з кожным годам станавілася ўсё складаней арганізоўваць гэты працэс. Маё пакаленне вырасла на ўспамінах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія жылі пад гітлераўскай акупацыяй ці прайшлі праз жахі нямецкіх канцлагераў. Мы іх словы прапускалі праз сэрца, душу. І гэта было вельмі важна ў выхаванні чалавека. Зараз сітуацыя мяняецца, і тое, што Канстытуцыя гарантуе захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – адназначна патрабаванне часу. Чытаць далей...
А тое, што па Асноўным Законе бацькі павінны будуць рыхтаваць сваіх дзяцей да грамадска-карыснай працы, прывіваць ім культуру і павагу да законаў, нацыянальных традыцый Беларусі, сфарміруе дакладны і, галоўнае, адзіны падыход да грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, і мы зможам усе разам выхаваць сапраўднага патрыёта Беларусі.
Пашыраны і абавязкі грамадзян краіны. Так, артыкул 54 дапоўнены выразам, што праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Абноўлены праект Канстытуцыі замацоўвае ўсе палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя і іншыя правы. Захоўваецца права на ахову здароўя, адукацыю ў дзяржаўных установах. Гарантавана бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Лічу важным і артыкул 28 – гэта патрабаванне часу. Дзяржава павінна забяспечваць умовы для абароны персанальных дадзеных. Зараз час інтэрнэту, сацыяльных сетак і месенджараў, таму абарона асобы ад махляроў і нядобрасумленнага выкарыстання асабістай інфармацыі вельмі патрэбная».