Справаздачна-выбарная канферэнцыя
Сення прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раеннай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, старшыня раеннага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава, намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Сяргей Анікееў.
З дакладам аб рабоце арганізацыі выступіла яе старшыня Галіна Раманенка. Сяргей Анікееў адзначыў пленную работу прафсаюзнай арганізацыі ў Шуміліне. Пахваліў за работу па развіцці турызму, па ахове працы і за тое, што на першым месцы ў прафсаюза быў і застаецца чалавек працы. На канферэнцыі за пленную работу былі ўзнагароджаны лідары прафсаюзнага руху.
Старшыней раеннай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі абрана Галіна Раманенка.