«SuperПРОФІ-2024»
7 чэрвеня ў Шуміліне прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2024».
Маладыя спецыялісты паказалі падрыхтаваныя відэаролікі, расказалі пра сваю работу, пахваліліся дасягненнямі, захапленнямі і творчасцю.
Перамагла ў конкурсе Аліна Вяеўнік з Обальскай школы мастацтваў.
Другое месца ў Аляксандра Сядзельнікава з СШ N2 г.п. Шуміліна, трэцяе - у Дзіяны Сонцавай з дзіцячага сада N3 г. п. Шуміліна.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, раеннай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.