«Першамай у асобах»
Напярэдадні Свята працы ў Шуміліне прайшлі адкрыццё раённай Дошкі гонару і ўрачыстасці па ўшанаванні работнікаў і калектываў, якія па выніках работы 2024 года дасягнулі лепшых вынікаў.
На свята сабраліся перадавікі вытворчасці і іх сем’і, кіраўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый. Урачыстасці пачаліся ў фае цэнтра культуры. Усіх прысутных павіншавала са святам намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Лідары раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў узнагародзілі работнікаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце, ушанавалі ветэранаў працы, актывістаў прафсаюзнага руху.