Дзень настаўніка

Дата: 3 октября 2025 в 17:29, Обновлено 14 января в 17:33
6 просмотров

На дыялогавай пляцоўцы "Настаўнік учора, сёння, заўтра", прысвечанай Дню настаўніка, галоўнымі героямі сталі:
✔️ветэраны педагагічнай працы,
✔️маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі,
✔️вучні педагагічных класаў СШN1 г. п. Шуміліна.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі і лепшыя педагогі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі педагагічных дынастый. Ішло жывое абмеркаванне пра тое, якім павінен быць сучасны педагог, што патрэбна, каб настаўніку быць паспяховым. Асабліва карыснымі былі меркаванні ветэранаў педагагічнай працы, якія далі наказ сённяшнім настаўнікам.
Граматы лепшым педагогам уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.