З юбілеем!

Дата: 27 февраля в 18:43, Обновлено 22 апреля в 13:47
5 просмотров

Сёння ў Шумілінскім дзіцячым садзе N2 асаблівы дзень: тут прайшлі ўрачыстасці з нагоды юбілею. У госці завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, загадчыкі шумілінскіх дзіцячых садоў, ветэраны педагагічнай працы, спонсары, бацькі.
На працягу 50 год вы вы займаецеся высакароднай справай – выхоўваеце дзяцей, – падкрэсліла Ірына Шалахава. – Вы выхавалі ўжо не адно пакаленне. Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і старшыня раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка. Аксана Талстая ўручыла Граматы аддзела па адукацыі райвыканкама выхавальніка Святлане Гарэленкавай і памочніку выхавацеля Алене Лішык, Галіна Раманенка - Граматы райкама прафсаюза старшыні прафкама сада Алене Рабцавай

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.